Пантыфік запрасіў вернікаў маліцца за народ Ірака | Друк |
Святы Айцец
15.06.2014 17:27

Папа Францішак выказаў занепакоенасць сітуацыяй у Іраку. 15 чэрвеня пасля малітвы “Анёл Панскі” Пантыфік прызнаўся, што “з глыбокай заклапочанасцю” сочыць за падзеямі апошніх дзён у гэтай краіне.

“Я запрашаю ўсіх вас далучыцца да мяне ў малітве за дарагі народ Ірака, асабліва за ахвяр і тых, хто больш за ўсіх пакутуе ад наступстваў нарастаючай хвалі насілля, асабліва за многіх людзей, у тым ліку шматлікіх хрысціян, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы”, - звярнуўся Папа да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра.

Святы Айцец выказаў спадзяванне, што іракскі народ будзе жыць у бяспецы і міры, дзякуючы прымірэнню і справядлівасці, і што “ўсё іракцы, незалежна ад іх рэлігійнай прыналежнасці, змогуць будаваць разам сваю радзіму”. Гэта, па словах Пантыфіка, павінна стаць “мадэллю суіснавання”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by