Святы Айцец заклікаў адрозніваць хлеб Пана ад хлеба з плёну эгаізму, самадастатковасці і граху | | Друк | |
Святы Айцец |
20.06.2014 12:55 |
![]() Неабходны іншы хлеб – хлеб жыцця, любові, вечнасці, які дае Езус у сваім Целе. Цела Хрыста здольнае даць жыццё вечнае, таму што яго сутнасці — гэта Любоў, «даступная кожнаму галоднаму чалавеку і патрабуючаму адраджэння ўласных сілаў». «Жыць верай азначае насычацца Панам і будаваць уласнае жыццё не на матэрыяльных дабротах, а на рэчаіснасці, якая не гіне: дарах Божых, Ягоным слове і Целе», — адзначыў Пантыфік. Папа Францішак перакананы, што сёння існуюць шматлікія прапановы «ежы», якая не паходзіць ад Пана і толькі здаецца, што насычае больш: грошы, поспех, славалюбства, ўлада і пыха. «Але ежу, якая насычае па-сапраўднаму нам дае толькі Пан. Яна адрозная ад іншых і магчыма нам падаецца не такой смачнай, як прапануе свет. Тады мы марым пра іншы пасілак, як яўрэі ў пустыні, якія шкадавалі аб мясе і цыбулях, якія елі ў Егіпце, але забываліcя пра тое, што спажывалі іх за сталом рабства», — падкрэсліў Святы Айцец. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |