Папа Францішак: сапраўдныя багацці не абцяжарваюць сэрца і іх нельга скрасці | Друк |
Святы Айцец
20.06.2014 15:29
«Езус жадае, каб нашы сэрцы былі свабоднымі! (...) Мець свабоднае сэрца можна толькі праз «нябесныя скарбы»: любоў, цярплівасць, служэнне іншым, пашану да Бога. Гэта сапраўдныя багацці, якія нельга скрасці. Іншыя — абцяжарваюць сэрца. Прыкоўваюць яго і не даюць свабоды!», — сказаў Папа Францішак.
Езус нас просіць трымаць сэрцы свабоднымі ад грошай, любові да хвалы і ўлады, сцвердзіў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 20 чэрвеня 2014 г. «Не збірайце сабе скарбаў на зямлі» — гэтыя словы Хрыста былі ў цэнтры ўвагі Пантыфіка. Паводле Папы, яны гучаць як перасцярога, таму што «зямныя скарбы» – ненадзейныя: яны псуюцца і іх крадуць злодзеі. Францішак лічыць, што адным з першых такіх скарбаў з’яўляюцца грошы. «Багацці – добрыя. Яны служаць для многіх цудоўных справаў, каб клапаціцца пра сям’ю: гэта праўда! Але калі ты збіраеш іх, як скарб — крадуць у цябе душу. Езус у Евангеллі, звяртаецца да гэтага аргументу — да небяспекі багаццяў, да пакладання надзеі ў багацці», — сказаў Папа Францішак. Іншымі «зямнымі скарбамі», паводле Святога Айца, з’яўляецца славалюбства і любоў да ўлады. «Гэта пасланне Езуса: «Калі твой скарб у багаццях, у любові да хвалы, ўлады, у пысе — тваё сэрца будзе прыкавана да іх. Тваё сэрца стане рабом багаццяў, славы, пыхі. А Езус жадае, каб нашы сэрцы былі свабоднымі! (...) Мець свабоднае сэрца можна толькі праз «нябесныя скарбы»: любоў, цярплівасць, служэнне іншым, пашану да Бога. Гэта сапраўдныя багацці, якія нельга скрасці. Іншыя — абцяжарваюць сэрца. Прыкоўваюць яго і не даюць свабоды!», — сказаў Папа Францішак.

Рабскае сэрца, паводле Святога Айца — цёмнае. У ім збіраецца непатрэбная цемра. Зямныя скарбы не прыносяць яму сапраўднай радасці і свабоды. У сваю чаргу, свабоднае сэрца – светлае, яно асвятляе іншых і дазваляе бачыць шлях, які вядзе да Бога.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
 
© 2003-2025 Catholic.by