У Калабрыі Пантыфік паабедаў з беднымі і ахвярамі наркотыкаў | Друк |
Святы Айцец
21.06.2014 18:26

Час абедзенага перапынку падчас візіту ў Калабрыю (Італія) 21 чэрвеня Папа Францішак правёў у кампаніі бедных, аб якіх клапоціцца мясцовы “Caritas”, і маладых людзей, якія праходзяць лячэнне ад наркатычнай залежнасці. Абед прайшоў у семінарыі ў Касана-ала-Ёніё.

Затым Пантыфік наведаў мясцовы дом састарэлых.

Перад тым, як пакінуць Касана і адправіцца ў мястэчка Сібары, Папа зрабіў незапланаваны візіт у парафію Св. Юзафа, каля якой 3 сакавіка 2014 г. быў забіты італьянскі святар а. Ладзаро Лангабардзі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by