Пантыфік адмовіўся ад сустрэчы з нелегальнымі мігрантамі, якія акупавалі базыліку | Друк |
Святы Айцец
25.06.2014 11:09

Папа Францішак адмовіўся сустрэцца з нелегальнымі мігрантамі, якія шукалі ўкрыцця ў рымскай базыліцы Св. Марыі Маджорэ, бо ён на жадае быць уцягнутым у дзяржаўную палітыку Італіі, паведаміла выданне The Tablet.

Выданне цытуе кардынала-святара Томаса Розіка (Thomas Rosica), прадстаўнкіа прэс-службы Ватыкана, які сказаў, што Папа не адказаў на просьбу мігрантаў, бо гэта стала б «спробай паўплываць на ўлады Рыма».

Мігранты паабяцалі не выходзіць з базылікі, пакуль не будзе зменена іміграцыйная палітыка, якая існуе на дадзены момант. Аднак яны пакінулі святыню, калі рымскія чыноўнкі прапанавалі ім месца ў муніцыпальным будынку.

Паводле katolik.ru, CWN, (AYU)

 

 
© 2003-2025 Catholic.by