Папа Францішак сустрэўся з групай маладых астраномаў | | Друк | |
Святы Айцец |
26.06.2014 16:53 |
![]() Летняя школа пры Ватыканскай абсерваторыі праводзіцца з 2000 г. Сёлета ў ёй прынялі ўдзел 25 маладых астраномаў з 23 краін. Яны былі абраны амаль з сотні кандыдатаў. Пад кіраўніцтвам высокакваліфіканых экспертаў і выкладчыкаў, на працягу чатырох тыдняў маладыя даследчыкі прайшлі курс пад назвай «Галактыкі блізкія і далёкія, новыя і старажытныя». Паводле Папы Францішка, летняя школа «стала месцам, у якім моладзь вядзе дыялог, супрацоўнічае і дапамагае адно аднаму ў пошуку праўды, якая канкрэтызуецца, у дадзеным выпадку, у вывучэнні галактык». «Гэта простая і канкрэтная ініцыятыва паказвае, як навукі могуць быць адпаведнымі і эфектыўнымі прыладамі для спрыяння міру і справядлівасці», — сказаў Святы Айцец. Паводле слоў Папы, Касцёл радуецца навуковаму прагрэсу, які паказвае велізарны патэнцыял, дадзены Богам чалавечаму розуму, як маці радуецца і ганарыцца, калі яе дзеці ўзрастаюць у «мудрасці, гадах і ласцы». Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|