Пантыфік ўручыць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам |
| Друк | |
Святы Айцец
|
27.06.2014 16:34 |
29 чэрвеня 2014 г. Папа Францішак урычыць паліі 24 новым арцыбіскупам Мітрапалітам. Яшчэ 3 іерархі атрымаюць гэты элемент літургічнага адзення пазней. Палій арцыбіскупаў сімвалізуе паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду. Ён уяўляе сабой вузкую стужку з белай авечай воўны з вышытымі чорнымі крыжамі, на канцах — з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Пантыфік ўручае паліі прызначаным за мінулы год арцыбіскупам Мітрапалітам традыцыйна ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, якая адзначаецца 29 чэрвеня.
У 2013 годзе Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла аб скарачэнні абраду ўручэння паліяў. Ён быў выключаны з Эўхарыстычнай цэлебрацыі і праходзіў непасрэдна перад св. Імшой. Гэта тлумачылася неадпаведнасцю «перапынення» Эўхарыстыі абрадам «даволі працяглым», улічваючы дастаткова вялікую колькасць новых арцыбіскупаў Мітрапалітаў, і яго «не сакрамэнтальную прыроду».
|