Святы Айцец сустрэнецца з пратэстанцкім пастарам | | Друк | |
Святы Айцец |
10.07.2014 17:09 |
Кіраўнік Прэс-службы паведаміў, што Пантыфік у Казерце наведае аднаго са святароў, які ўваходзіў у тую групу і якога Папа добра ведае яшчэ з часоў свайго служэння ў Буэнас-Айрэсе. Візіт будзе цалкам прыватным, «простым і кароткім». Дакладная праграма пакуль распрацоўваецца, але ўжо вядома, што Папа наведае пратэстанцкі храм у Казерце. Вядома таксама, што ў пратэстанцкай царкве ў гэтай мясцовасці служыць пастар Джавані Траэціна, які даўно займаецца экуменічным дыялогам і які 19 чэрвеня 2014 г. сустракаўся ў Рыме са Святым Айцом. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AYU)
|