Папа выказаў занепакоенасць сітуацыяй на Святой Зямлі | Друк |
Святы Айцец
13.07.2014 21:12

13 ліпеня пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа Францішак прызнаўся, што з глыбокай заклапочанасцю сочыць за “трагічнымі падзеямі апошніх дзён” на Святой Зямлі. “Я яшчэ маю жывой у памяці сустрэчу, якая адбылася 8 чэрвеня 2014 г. з удзелам Патрыярха Барталамея, Прэзідэнта Перэса і Прэзідэнта Абаса, калі мы разам прасілі дару міру і слухалі заклік да спынення спіралі нянавісці і гвалту”, - сказаў Пантыфік.

Па словах Святога Айца, хтосьці мог бы падумаць, што гэтая сустрэча адбылася занадта позна. “Але ж не, бо малітва дапамагае нам не дазволіць сабе быць пераможаным злом, не прымірыцца з думкай, што гвалт і нянавісць могуць узяць верх над дыялогам і прымірэннем”, - падкрэсліў Папа.

Пантыфік заклікаў зацікаўленыя бакі і ўсіх тых, хто мае палітычную адказнасць на мясцовым і міжнародным узроўнях, прыкласці ўсе намаганні, каб настаў канец усялякай варожасці і каб быў дасягнуты так жаданы мір для дабра ўсіх.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by