Папа спачувае ў сувязі з крушэннем малайзійскага пасажырскага самалёта | | Друк | |
Святы Айцец |
18.07.2014 16:38 |
17 ліпеня 2014 г. над тэрыторыяй Данецкай вобласці Украіны пацярпеў крушэнне малайзійскі пасажырскі самалёт «Боінг 777», на борце якога знаходзіліся 298 чалавек. Усе яны загінулі. У ліку ахвяр, як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Польшчы, была і аўстралійская законніца Філамэна Цернан, якая вярталася з рэкалекцый сваёй Кангрэгацыі Святога Сэрца Езуса. Таксама гэтым рэйсам ляцелі дэлегаты ХХ Міжнароднай канферэнцыі па СНІДу, пачатак якой планаваўся ў Мельбурне на 20 ліпеня. (AYU)
|