У 2015 г. Папа наведае Шры-Ланку і Філіпіны | | Друк | |
Святы Айцец |
29.07.2014 14:17 |
Пантыфік анансаваў гэта падарожжа яшчэ 26 мая гг., выступаючы перад журналістамі на борце самалёта падчас вяртання са Святой Зямлі ў Рым. Чакаецца, што на Філіпінах Папа наведае раёны, пацярпелыя ад тайфуну Хаян, які прайшоў праз краіну ў пачатку лістапада 2013 г. і забраў больш за 5 тысяч жыццяў. Аб тым, што Пантыфік можа наведаць раёны, пацярпелыя ад тайфуну, гаварыў у студзені 2014 г. філіпінскі арцыбіскуп Джон Ду пасля сустрэчы з старшынёй Папскай рады „Cor Unum” кардыналам Раберам Сара, які знаходзіўся на Філіпінах. (AG) |