На шляху ў Паўднёвую Карэю Папа Францішак праляціць над Беларуссю |
| Друк | |
Святы Айцец
|
11.08.2014 13:03 |
13-18 жніўня 2014 г. адбудзецца апостальскі візіт Папы Францішка ў Паўднёвую Карэю. Самалёт Пантыфіка вылеціць з Рыма 13 жніўня ў 16.00 і праляціць над 11 дзяржавамі: Італіяй, Харватыяй, Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і, нарэшце, самой Паўднёвай Карэяй.
У цэлым, як паведамляе ekai.pl, Пантыфік пераадолее 8970 км. Трасу можна будзе назіраць на flightradar24.com. (AG)
|