Папа Францішак прыбыў у Паўднёвую Карэю | Друк |
Святы Айцец
14.08.2014 11:45

14 жніўня 2014 г. каля 10.15 па мясцовым часе самалёт з Пантыфікам прызямліўся на тэрыторыі вайсковага аэрапорта Сеула. “Няхай Бог благаславіць Карэю і асаблівым чынам яе пажылых людзей і моладзь”, - напісаў Папа ў “Твітэры” адразу пасля прызямлення.

Пантыфіка сустрэла кіраўнік дзяржавы Пак Кын Хе. Цёплае прывітанне і салют, арганізаваны вайскоўцамі, умацавалі атмасферу вялікай радасці ў Паўднёвай Карэі з нагоды візіту Папы. Галоўныя мясцовыя газеты прысвяцілі першыя палосы гэтай падзеі, чаканай на працягу апошніх 25 гадоў.

З аэрапорта Святы Айцец, вітаючы па дарозе тысячы карэйцаў, накіраваўся ў Апостальскую Нунцыятуру ў Сеуле, дзе будзе адпачываць паміж сустрэчамі і мерапрыемствамі ў рамках свайго трэцяга міжнароднага падарожжа.

У капліцы Нунцыятуры Папа цэлебраваў Эўхарыстыю з удзелам сваіх найбліжэйшых супрацоўнікаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by