Святы Айцец просіць аб малітве за яго загінуўшых сваякоў |
| Друк | |
Святы Айцец
|
19.08.2014 17:38 |
Папа Францішак глыбока засмучаны смерцю жонкі і двух дзяцей свайго пляменніка Эмануэля Гарасія Берголіо – 37-гадовай Валерыі Кармоны, 2-гадовага Хасэ і 8-месячнага Антоніо, якія загінулі ў выніку дарожнага здарэння ноччу 19 жніўня 2014 г. Пляменнік Папы, які з’яўляецца сынам яго брата, знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.
Святы Айцец просіць усіх, хто спачувае яго болю, далучыцца да яго ў малітве, адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
Паводле аргенцінскай паліцыі, трагедыя адбылася на дарозе ў правінцыі Кардоба, у 550 км на поўнач ад Буэнас-Айрэса, калі сям’я вярталася дадому пасля адпачынку.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|