Папа Францішак патэлефанаваў бацькам амерыканскага журналіста, забітага ў Іраку | | Друк | |
Святы Айцец |
22.08.2014 13:39 |
40-гадовы Джэймс Фоулі быў католікам. Ён скончыў езуіцкі ўніверсітэт ў Маркецце, у штаце Вісконсін. Са сваімі выкладчыкамі журналіст заўсёды быў у кантакце: апавядаў пра свае перамяшчэнні па тэрыторыях, ахопленых вайной, пра гуманітарныя ініцыятывы, у якіх прымаў удзел, але перадусім прасіў падтрымліваць яго малітвай. Менавіта малітва на ружанцы – як ён сам расказаў у адным з лістоў – давала яму сілу і ўнутраную свабоду падчас зняволення ў Лівіі ў 2011 г., а затым у Сірыі ў 2012 г. Маці Джэймса Фоулі адзначыла, што ганарыцца адвагай, якую яе сын прадэманстраваў, ахвяруючы сваім жыццём, каб паказаць свету пакуты народаў, а таксама звярнуўшыся да тэрарыстаў з просьбай аб збаўленні іншых закладнікаў. (AG) |