Папа адказаў на іракскі «ліст, напісаны слязьмі» | | Друк | |
Святы Айцец |
30.08.2014 18:47 |
Пантыфіку перадаў гэты ліст адзін з журналістаў, які падарожнічаў з Папам у Паўднёвую Карэю. У лісце святар, які раней быў прарэктарам семінарыі ў Анкаве, а зараз з урачамі і валанцёрамі падтрымлівае тых, хто апынуўся ў патрэбе, апісвае драматычную сітуацыю, у якой апынуліся хрысціяне, вымушаныя ўцякаць ад ісламістаў з Масула. “Я пішу Вам, Святы Айцец, з намёту, у якім мы ўдзяляем медыцынскую дапамогу нашым братам. Ваша Святасць, сітуацыя жахлівая, занадта шмат людзей паміраюць і пакутуюць ад голаду. Найбольш баліць тое, калі мы глядзім на смерць дзяцей, яны з’яўляюцца самымі слабымі. У нас няма дастатковых рэсурсаў для забеспячэння адэкватнай дапамогі ўсім. Існуе недахоп урачоў і добраахвотнікаў. Таксама недастаткова святароў і законніц, каб несці суцяшэнне тым, хто мае патрэбу”, - піша святар, просячы Папу, каб ён склаў Хрысту на алтары пакуты іракскіх хрысціян, калі будзе цэлебраваць святую Імшу, а таксама просячы благаслаўлення Папы для сваіх падапечных, каб яны выстаялі ў гэтай гадзіне выпрабавання. (AG) |