Папа прыняў запрашэнне наведаць Еўрапейскі парламент |
| Друк | |
Святы Айцец
|
11.09.2014 16:46 |
Папа Францішак прыняў запрашэнне наведаць Еўрапейскі парламент і звярнуцца да яго дэпутатаў з прамовай. Візіт Святога Айца ў Страсбург адбудзецца 25 лістапада 2014 г., паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
Гэты візіт будзе ўключаны ў кантэкст бліжэйшых падарожжаў Святога Айца: у мемарыял ахвярам І Сусветнай вайны, у Рэдзіпулье (Італія) 13 верасня і ў Албанію, 21 верасня.
Падчас гэтых візітаў Пантыфік нагадае пра катастрафічныя наступствы войнаў і важнасць міжнароднага і міжкультурнага супрацоўніцтва на кантыненце. Да ўсяго гэтага далучыцца візіт у Страсбург, лейтматывам якога павінна стаць тэма хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучаснай Еўропе.
Запрашэнне наведаць заканадаўчы орган Еўрасаюза Папа Францішак атрымаў 11 кастрычніка 2013 г. падчас афіцыйнага візіту ў Ватыкан яго старшыні Марціна Шульца.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|