Папа Францішак наведае Турцыю |
| Друк | |
Святы Айцец
|
12.09.2014 16:50 |
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі паведаміў журналістам, што Апостальская Сталіца атрымала афіцыйнае запрашэнне Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіп Эрдагана. Падарожжа Папы адбудзецца напрыканцы лістапада 2014 г.
Канкрэтныя даты і праграма візіту будуць удакладняцца.
Пантыфіка запрашаў наведаць Турцыю таксама Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей. Падарожжа ў Турцыю здзяйсняў і Бэнэдыкт XVI, які пабываў там у хуткім часе пасля свайго абрання на пасад Біскупа Рыма, з 28 лістапада па 1 снежня 2006 г.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|