У межах візіту ў Албанію Папа ўзначаліў Імшу ў цэнтры Тыраны | | Друк | |
Святы Айцец |
21.09.2014 19:33 |
“Тыя, хто баяўся праўды і свабоды, рабілі ўсё магчымае, каб выдаліць Бога з сэрца чалавека і выкрэсліць Хрыста і Касцёл з гісторыі Албаніі, якая была адной з першых, хто атрымаў святло Евангелля”, - адзначыў Папа, гаворачы пра скаладаную гісторыю краіны, звязаную з забаронай рэлігіі камуністычнымі ўладамі. Пераасэнсоўваючы дзесяцігоддзі цяжкіх пакутаў і зверскага пераследу католікаў, праваслаўных і мусульман, Святы Айцец падкрэсліў, што “Албанія стала зямлёй мучанікаў: многія біскупы, святары, законнікі і свецкія вернікі заплацілі жыццём за сваю вернасць”. “Колькі хрысціян не скарыліся перад пагрозамі, але без ваганняў працягнулі крочыць шляхам, які выбралі. Духоўна пахіляюся перад мурам на могілках у Скутары – сімвалам мучаніцтва католікаў – дзе адбываліся расстрэлы, і ўскладаю перад ім кветкі малітвы, вечнага і ўдзячнага ўспаміну”, - сказаў Папа. (AG) |