Папа сустрэнецца з прэм'ер-міністрам В’етнама |
| Друк | |
Святы Айцец
|
12.10.2014 12:03 |
18 кастрычніка Папа Францішак прыме ў Ватыкане прэм’ер-міністра Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Нгуен Тан Зунга, паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.
Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы адзначыў, што падчас сустрэчы будзе нададзена ўвага паглыбленню двухбаковых адносін паміж гэтай краінай і Ватыканам.
13 кастрычніка в’етнамскі прэм’ер-міністр пачынае сваё еўрапейскае турнэ, падчас якога наведае Бельгію, Германію, Італію і ўстановы Еўрапейскага Саюза.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|