Папа сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату |
| Друк | |
Святы Айцец
|
17.10.2014 17:19 |
17 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.
Іерарх у якасці братэрскага дэлегата ад Рускай Праваслаўнай Царквы прымаў удзел у пасяджэнні ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, дзе выступіў з дакладам.
У рамках візіту ў Ватыкан Мітрапаліт Іларыён сустрэўся таксама са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам і Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI, якога наведаў у яго ватыканскай рэзідэнцыі.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|