Cвяты Айцец моліцца за зніклых мексіканскіх студэнтаў | | Друк | |
Святы Айцец |
30.10.2014 13:19 |
Звяртаючыся да прысутных на агульнай аўдыенцыі іспанамоўных пілігрымаў, і ў прыватнасці да вернікаў з Мексікі, Папа Францішак выказаў сваю блізкасць і запэўніў у малітве за ўвесь народ краіны. «Сёння жадаю ўзнесці малітву і наблізіць да нашага сэрца ўвесь мексіканскі народ, які пакутуе па прычыне знікнення сваіх студэнтаў і многіх іншых падобных праблем. Няхай нашыя братэрскія сэрцы будуць побач з імі ў гэты момант», — заклікаў вернікаў Папа. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |