Пантыфік: суперніцтва і ганарыстасць аслабляюць Касцёл | | Друк | |
Святы Айцец |
03.11.2014 16:57 |
Аналізуючы фрагмент Паслання св. Паўла да Філіпянаў, Папа Францішак адзначыў, што радасць біскупа палягае на тым, каб бачыць у сваім Касцёле любоў, адзінства і гармонію. Гэта гармонія — дар Святога Духа, але кожны павінен унесці ў яе нешта ад сябе. Вось чаму апостал Павел заклікае Філіпянаў «нічога не рабіць дзеля разладу ці дзеля пустой пахвальбы». Пантыфік з жалем адзначыў, што ў касцёльных установах можна знайсці суперніцтва і ганарыстасць, якія парушаюць гармонію, створаную Святым Духам. І лекам і на гэта ёсць пакора. Прыкладам такой паставы з’яўляецца св. Марцін дэ Порэс, сціплы дамініканін, успамін якого 3 лістапада адзначае Касцёл. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|