Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Турцыі | Друк |
Святы Айцец
28.11.2014 18:03

28 лістапада, у першы дзень свайго апостальскага візіту ў Турцыю, Папа Францішак пасля наведвання маўзалея Мустафы Кемаля Атацюрка сустрэўся ў Прэзідэнцкім палацы з кіраўніком дзяржавы Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Пасля выканання гімнаў Ватыкана і Турэцкай Рэспублікі і прадстаўлення афіцыйных дэлегацый адбылася прыватная размова Пантыфіка і Прэзідэнта Турцыі. У якасці дару Святы Айцец урычыў турэцкаму лідару мазаіку, выканананую сучасным італьянскім мастаком Антанэла Рыёмі, з выявай рымскага Замка Анёла — велізарнай фартыфікацыйнай пабудовы на беразе Тыбра, злучанай з Ватыканам доўгім калідорам.

На заканчэнне сустрэчы Папа пажадаў «супакою і росквіту дарагому турэцкаму народу». Таксама Пантыфік пажадаў, каб уся краіна «заўсёды была месцам мірнага суіснавання паміж культурамі і цывілізацыямі, дзе кожны чалавек зможа адчуваць сябе прынятым і абароненым ва ўласнай годнасці і веры, якую можа свабодна вызнаваць».

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by