Папа Францішак і Патрыярх Барталамей маліліся аб еднасці хрысціян | Друк |
Святы Айцец
29.11.2014 20:39

Андрэй і Пётр былі братамі па крыві, але сустрэча з Хрыстом перамяніла іх у братоў у веры і любові, братоў у надзеі Уваскрослага Пана. Гэтая супольная надзея не расчаруе, таму што грунтуецца не на бедных чалавечых сілах, але на вернасці Бога. З такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея падчас экуменічнай малітвы ў патрыяхальнай царкве св. Георгія ў Фанары 29 лістапада.

У межах візіту Папы ў Турцыю Пантыфік і праваслаўны лідар разам памаліліся аб адзінстве Касцёла і ўдзялілі прысутным благаслаўленне.

Таксама адбылася прыватная сустрэча, падчас якой Папа ўручыў Патрыярху копію мазаікі з выявай благаслаўляючага Хрыста, арыгінал якой знаходзіцца побач з магілай св. Пятра ў ватыканскай базыліцы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by