| Папа Францішак сустрэнецца з дэлегацыяй лютэранаў з Германіі | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 03.12.2014 15:42 |
Праз 500 гадоў пасля візіту свайго «заснавальніка» у Вечны горад, 14-18 снежня ў Рым прыбудзе дэлегацыя Аб’яднанай Лютэранскай Царквы Германіі.
У праграме — прыватная аўдыенцыя з Папам Францішкам, сустрэча са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам і прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння кардыналам Герхардам Людвігам Мюлерам. Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.Нагодай для візіту стане падвядзенне вынікаў завершанага некалькі дзён таму экуменічнага праекту «2017 — разам на шляху», накіраванага на азнаямленне грамадскасці з сумесным дакументам Сусветнай лютэранскай федэрацыі і Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. У дыскусіі, якая пройдзе 18 снежня ў Рыме на тэму «Як мы можам разам адзначыць 2017 год як свята Хрыста?», прымуць удзел лютэранскія і каталіцкія іерархі. Аб’яднананая Лютэранская Царква Германіі налічвае 9,5 мільёнаў вернікаў, яе ўзначальвае епіскап Шверына Герхард Ульрых. Стваральнік Рэфармацыі Марцін Лютэр прыйшоў у Вечны горад, верагодна, у 1511 г., калі быў яшчэ каталіцкім манахам. Пра яго прабыванне ў Рыме не захавалася ніякай інфармацыі. Таксама нявызначанай застаецца дата яго падарожжа. Да гэтага часу лічылася, што гэта былі чатыры тыдні ў канцы снежня 1510 г. і пачатку студзеня 1511 г. Аднак нядаўнія даследаванні паказалі, што Лютэр быў у Рыме на год пазней. (AYU) |