Напярэдадні Божага Нараджэння Папа патэлефанаваў хрысціянскім бежанцам |
| Друк | |
Святы Айцец
|
26.12.2014 16:49 |
Напярэдадні Божага Нараджэння Папа Францішак патэлефанаваў хрысціянскім бежанцам, якія знаходзяцца ў іракскім Эрбіле, і выказаў ім сваю падтрымку. Пантыфік звярнуўся да некалькіх сотняў вернікаў, сабраных у вялікім зале ў паўночным прыгарадзе горада.
Тэлеканал італьянскага епіскапату “TV2000” перадаваў зварот Святога Айца ў прамым эфіры.
“Вы цэлебруеце цяпер святую Імшу, і я разам з кожным з вас падчас гэтай Эўхарыстыі – абдымаю ўсіх вас”, - сказаў Папа ў сваім прывітанні, якое было перакладзена на арабскую мову. Пантыфік параўнаў бежанцаў да Езуса “ў тую ноч Яго нараджэння: для Яго не знайшлося месца, Ён быў выгнаны і вымушаны бегчы ў Егіпет, каб выратавацца”.
Святы Айцец нагадаў, што тыя, якія жывуць у нястачы, названы ў Евангеллі братамі Езуса: “церпячыя з’яўляюцца целам Хрыста”. Папа прызнаўся, што падчас Божага Нараджэння думае асабліва пра дзяцей-бежанцаў, юнакоў і дзяўчат, якіх забіваюць або эксплуатуюць, пра старых, хто пражыў сваё жыццё і цяпер пакутуе ад гэтага крыжа. “У маім сэрцы сёння знаходзяцца дзеці і пажылыя людзі”, - сказаў на заканчэнне свайго тэлефоннага звароту Пантыфік.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|