Папа ўзначаліў Нешпары на заканчэнне 2014 года |
| Друк | |
Святы Айцец
|
01.01.2015 16:16 |
Грамадства, якое ігнаруе бедных і пераследуе іх, само збядняе сябе да стану галечы, адзначыў Папа Францішак 31 снежня вечарам падчас урачыстых Нешпараў на заканчэнне года, якія адбыліся ў ватыканскай базыліцы.
У казанні Пантыфік звярнуўся з заклікам бараніць бедных, а не абараняцца ад іх. Кажучы пра важнасць часу, Святы Айцец адзначыў, што гэта не чужая Богу рэальнасць, таму што Ён пажадаў аб’явіць сябе і збавіць нас у гісторыі. Папа дадаў, што трэба памятаць пра тое, што жыццё на зямлі некалі скончыцца, і менавіта таму Касцёл вучыць вернікаў у канцы года і кожны дзень рабіць рахунак сумлення.
Пантыфік адзначыў, што ад рахунку сумлення залежыць у тым ліку і “якасць” нашай дзейнасці. Папа спаслаўся на частыя ў наш час выпадкі карупцыі, што патрабуе сур’ёзнага навяртання сэрцаў і духоўнага і маральнага адраджэння, і заклікаў вернікаў прасіць у Бога ласку мець магчымасць жыць у свабодзе, выправіць шкоду, нанесеную іншым, і быць у стане бараніцца ад тугі па нявольніцтве.
Пасля заканчэння набажэнства Папа наведаў яслі на плошчы св. Пятра і паразмаўляў з прысутнымі там людзьмі.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|