Папа Францішак сустрэўся з Анджэлінай Джалі | Друк |
Святы Айцец
09.01.2015 14:07

8 студзеня адбылася кароткая сустрэча Папы Францішка са знакамітай амерыканскай актрысай Анджэлінай Джалі. Кіназорка прыбыла ў Ватыкан з нагоды дэманстрацыі фільма “Нязломлены”, прадзюсерам якога з’яўляецца.

Гэтая стужка “прадстаўляе каштоўнасці, станоўчыя з чалавечага і духоўнага пунктаў гледжання, у першую чаргу каштоўнасць прабачэння”, адзначыў у сваім каментары кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Пасля прагляду, які праходзіў у сядзібе Папскай акадэміі навук пры ўдзеле некалькіх дыпламатаў і ватыканскіх іерархаў, Анджэліна Джалі са сваімі двума дзецьмі і яшчэ некалькімі асобамі мелі магчымасць прывітаць Папу Францішка ў яго прыватнай бібліятэцы ў Апостальскім палацы, распавёў а. Ламбардзі.

“Гэта вялікі гонар быць запрошанымі Папам Францішкам у Ватыкан. Я лічу гэта знакам пашаны да чалавека веры, які сваім жыццём даў сведчанне аб сіле прабачэння і чалавечага духу”, - сказала актрыса, маючы на ўвазе Луіса Дзамперыні – амерыканскага спартсмена, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Берліне ў 1936 г., пра жыццё якога апавядае яе новы фільм.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by