17 студзеня Папа Францішак здзейсніў візіт на філіпінскі востраў Таклабан, які два гады таму стаў эпіцэнтрам разбуральнага тайфуна “Хаян”, што ўнёс жыцці амаль 8 тыс. чалавек і прычыніў вялікія матэрыяльныя страты. З прычыны кепскага надвор’я час прабывання Святога Айца на востраве быў скарочаны на чатыры гадзіны.
Моцны дождж і вецер, аднак, не перашкодзілі Святому Айцу цэлебраваць Эўхарыстыю, на якой прысутнічалі дзясяткі тысяч жыхароў вострава.
“Калі ў Рыме я ўбачыў разбурэнні, нанесеныя тайфунам, я зразумеў, што павінен быць тут. У той дзень я вырашыў здзейсніць гэтае падарожжа”, - сказаў Папа. “Я кажу вам толькі, што я побач з вамі і вы не адны. Я плачу з вамі”, - дадаў Пантыфік, убачыўшы слёзы на вачах шматлікіх прысутных вернікаў.
Святы Айцец заклікаў памятаць, што ў моманты жыццёвых выпрабаванняў і болю побач з кожным чалавекам заўсёды прысутнічае Езус, і заахвоціў вернікаў з гэтай упэўненасцю заўсёды крочыць па жыцці. “Не ведаю, што больш сказаць вам, і прашу прабачэння за гэта”, - адзначыў Папа.
Пасля сваёй кароткай гаміліі Пантыфік заклікаў у хвіліне маўчання ўшанаваць памяць усіх, хто загінуў ад жудаснага прыроднага катаклізму, углядаючыся ў крыж і кажучы Маці Божай тое, што ёсць на сэрцы.
У перададзеным мясцовым біскупам тэксце свайго загадзя падрыхтаванага звароту Папа выказаў падзяку ўсім, хто аказваў дапамогу ахвярам самага разбуральнага за ўсю гісторыю метэаназіранняў тайфуну, і звярнуўся з заклікам да ўсіх палітыкаў, міжнародных арганізацый, дабрачынцаў і людзей добрай волі працягваць вырашаць праблемы мясцовага насельніцтва. “Яшчэ ёсць шмат працы. Нават калі першыя палосы газет змяніліся, патрэбы засталіся”, - падкрэсліў Папа.
Падчас моцнай навальніцы на тэрыторыі аэрапорта ў Таклабане, дзе Святы Айцец цэлебраваў Эўхарыстыю, здарыўся трагічнае выпадак. Парывы ветру разбурылі частку рыштаванняў, якія ўпалі на адну з валанцёрак. Ад атрыманых раненняў 21-гадовая дзяўчына памерла, паведаміў прэс-сакратар архідыяцэзіі Пала.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|