Папа Францішак сустрэўся з бацькам валанцёркі, якая загінула напярэдадні ў Таклабане | | Друк | |
Святы Айцец |
19.01.2015 00:24 |
“Сустрэча доўжылася больш за 20 хвілін. Перакладчыкам быў арцыбіскуп Манілы кардынал Луіс Тагле. На стале былі размешчаны дзве фатаграфіі: маладой Крыстэль і яе здымак з бацькамі. Бацька загінулай сказаў, што быў вельмі ўзрушаны сустрэчай са Святым Айцом, і зараз суцяшэннем для яго з’яўляецца тое, што яго дачка дапамагала ў арганізацыі сустрэчы з Пантыфікам”, - паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. (AG) |