Пантыфік пра ролю жанчыны ў перадачы веры | | Друк | |
Святы Айцец |
26.01.2015 17:30 |
![]() Гэты дар перадаецца часта ад маці і бабуль, або іншых жанчын у сям’і. Паводле Папы Францішка, так адбываецца, паколькі Езуса нам дала жанчына, Яго Маці, Марыя. Пантыфік нагадаў, што св. Павел заклікае ахоўваць дар веры, пазбягаючы свецкай балбатні і язычніцкага пляткарства. У гэтым кантэксце ён адзначыў, што кожны з нас атрымаў дар веры і павінен клапаціцца аб яго захаванні кожны дзень. Святы Айцец заўважыў, што супрацьлегласцю дару веры з’яўляюцца сарамлівасць і сорам. «Таму што Бог не даў нам Духа боязі», — навучае апостал. Дух страху супярэчыць дару веры, не дазваляе расці ў веры. У сваю чаргу, саромецца веры, гэта грэх: «Так, я веру, але не прызнаюся ў гэтым, каб не было бачна зашмат, я жыву крыху верай і крыху без яе, бо мне сорамна жыць ёй вызначана». «Вера — гэта дух сілы, любові і разумення. Вось гэта — вера», — сказаў Святы Айцец. Папа Францішак патлумачыў, што разважнасць, аб якой кажа св. Павел, азначае, што мы ведаем пра сваю абмежаванасць: мы не можам рабіць усё, чаго жадаем у пошуку шляхоў развіцця веры. «Будзем прасіць Пана аб ласцы некрывадушнай веры, якая не ідзе на кампрамісы ў залежнасці ад таго, што з’яўляецца ў жыцці. Веры, якую штодзённа імкнуся ажывіць ці, прынамсі, прасіць Святога Духа, каб ажывіў яе, і такім чынам прынесці багаты плён», — заклікаў Папа. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|