Папа Францішак спачувае ў сувязі з трагедыяй у Мехіка | Друк |
Святы Айцец
30.01.2015 14:34

Папа Францішак падзяляе боль сем’яў ахвяр выбуху, які прывёў да разбурэння радзільні ў заходняй частцы Мехіка. У выніку трагедыі, якая здарылася 29 студзеня, загінула двое дзяцей і медсястра. Каля 70 чалавек, з якіх больш за 20 дзеці, атрымалі раненні.

Пантыфік праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна скіраваў спачувальную тэлеграму на імя мясцовага арцыбіскупа, кардынала Нарберта Рывера Карэра, а ў сваім твіт-паведамленні заклікаў вернікаў ва ўсім свеце маліцца аб супакоі і моцы для ахвяраў здарэння і іх сем’яў.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай выбуху стала няспраўнасць шлангу грузавіка, які пастаўляў газ у медыцынскую ўстанову.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, AYU

 
© 2003-2025 Catholic.by