Святы Айцец: хрысціянін павінен памятаць пра першую сустрэчу з Хрыстом | Друк |
Святы Айцец
30.01.2015 15:51

Хрысціянін павінен заўсёды захоўваць памяць пра сваю першую сустрэчу з Хрыстом і надзею, якая дапамагае крочыць па жыцці з адвагай веры, лічыць Папа Францішак. У сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі 30 студзеня 2015 г. у капліцы ватыканскага Дому св. Марты.

Пантыфік засяродзіўся над заклікам аўтара Паслання да Габрэяў, «узгадаць мінулыя дні» — дні першай сустрэчы з Хрыстом. Папа адзначыў, што гаворка ідзе пра дні вялікай радасці і «жадання чыніць вялікія справы». Ён параўнаў гэты жыццёвы перыяд з часам першага кахання, успаміны пра якое абуджаюць адвагу і энтузіязм. Паводле Папы Францішка, важна памятаць пра атрыманую ласку, першую сустрэчу са святлом Хрыста, каб не трапіць у небяспеку, якая з’яўляецца вялікай пагрозай для ўсіх хрысціян — а менавіта «цёпласць». «Цёплымі» хрысціянамі, на думку Пантыфіка, з’яўляюцца вернікі, якія згубілі памяць пра першую любоў. Яны згубілі энтузіязм веры, цярплівасць, здольнасць зносіць жыццёвыя цяжкасці з любоўю Езуса, пацярплелі паразу на шляху да сустрэчы з Богам. «Цёплыя хрысціяне —бедакі, знаходзяцца ў вялікай небяспецы», — папярэдзіў Святы Айцец.

Папа прызнаўся, што, калі думае пра «цёплых» хрысціян, яму на розум прыходзяць асобы, аб якіх св. Пётр казаў: «сабака вяртаецца да сваіх ірвотаў». «Яны, нібы вяртаюцца да “ірвотаў” таго зла, ад якога напачатку адмовіліся», — сказаў Папа Францішак.

У сваёй гаміліі Папа нагадаў пра сувязь, якая існуе паміж першай сустрэчай з Хрыстом, «першай любоўю», і хрысціянскай надзеяй, а таксама падкрэсліў, што памяць і надзея — фундаментальныя рэчы для захавання збаўлення, якое паходзіць ад Бога.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by