Папа Францішак заклікаў спыніць «жахлівае братазабойчае насілле» ва Украіне | | Друк | |
Святы Айцец |
04.02.2015 16:59 |
Пантыфік звярнуўся з заклікам «прыкласці ўсе намаганні, у тым ліку на міжнародным узроўні, дзеля аднаўлення дыялогу — адзінага магчымага шляху да вяртання міру і згоды» на «шматпакутнай зямлі» Украіны. Сённяшні заклік Папы Францішка стаў чарговым за апошнія месяцы. Так, 25 студзеня 2015 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра Пантыфік запрасіў бакі канфлікту «пакласці канец усім ваенным дзеянням». Трэба адзначыць, што ў апошнія тыдні сітуацыя ў рэгіёне рэзка абвастрылася па прычыне актыўных баявых дзеянняў. Паведамляецца пра шматлікія смяротныя ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага Радыё, (AYU)
|