Літоўскія біскупы запрасілі Папу наведаць Літву | Друк |
Святы Айцец
04.02.2015 20:50

Літоўскія біскупы, якія сустрэліся ў Ватыкане з Папам Францішкам, запрасілі яго наведаць Літву. Апошні раз краіну з афіцыйным візітам наведваў Ян Павел ІІ у 1993 годзе.

Пра гэта са спасылкай на старшыню літоўскай Канферэнцыі Біскупаў арцыбіскупа Вільнюскага Гінтараса Грушаса спасылаецца delfi.lt.

«Біскупы некалькі разоў запрашалі Папу прыбыць у Літву і наведаць нас, нагадваючы яму, наколькі быў важным візіт св. Яна Паўла ІІ да нас у пачатку незалежнасці, на зары ўзнаўлення Касцёла, які ўклад прыўнёс Папа. Гэта было б для нас вялікім шчасцем, калі б Святы Айцец адгукнуўся, пагадзіўся б прыбыць да нас, аднак, ведаючы яго праграму, нагрузкі, мы чакаем навін пра тое, што будзе такая магчымасць», — сказаў арыбіскуп Гінтарас Грушас у інтэрв’ю Радыё Ватыкана.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by