Пантыфік сустрэнецца з рымскім духавенствам | Друк |
Святы Айцец
06.02.2015 12:49
19 лютага ў Ватыкане адбудзецца сустрэча Папы Францішка з рымскім духавенствам. Аб гэтым паведаміў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціна Валіні.
Святы Айцец — біскуп Рыма — праводзіць такія сустрэчы штогод. Сёлетняя будзе прысвечана тэме «Ars celebrandi», у прыватнасці, гаміліі падчас Эўхарыстыі. Гэтая тэма разглядаецца Святым Айцом у Апостальскай адгартацыі «Evangelii Gaudium». Чакаецца, што Пантыфік адкажа на пытанні рымскіх святароў.

Гэта будзе трэцяя буйная сустрэча Папы Францішка са святарамі Рымскай дыяцэзіі. Дзве папярэднія прайшлі 16 верасня 2013 г. у Латэранскай базыліцы і 6 сакавіка 2014 г. у ватыканскай зале Паўла VI. Падчас іх Пантыфік казаў пра цяжкасці, з якімі сустракаецца духавенства, заклікаў да крэатыўнай адвагі і адкрытасці на праўду, спантанна адказваў на пытанні святароў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by