Папа Францішак правядзе відэаканферэнцыю з дзецьмі-інвалідамі | | Друк | |
Святы Айцец |
06.02.2015 12:58 |
Форум праходзіў у Ватыкане 3-5 лютага і быў прысвечаны тэме сацыяльнай адукацыйнай адказнасці. У яго межах адбыўся міжнародны фестываль у падтрымку міру і быў прадстаўлены новы адукацыйны праект «Scholas.Lab», мэта якога заключаецца ў спрыянні супрацоўніцтву і кантактам паміж школьнікамі з розных краін з дапамогай сучасных тэхналогій. На закрыццё кангрэсу будзе арганізаваны тэлемост, падчас якога Святы Айцец звернецца да дзяцей-інвалідаў, якія знаходзяцца на розных кантынентах. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |