Папа Францішак стане першым Пантыфікам, які выступіць перад абедзвюма палатамі Кангрэса ЗША |
| Друк | |
Святы Айцец
|
07.02.2015 15:33 |
Папа Францішак стане першым Пантыфікам, які звернецца з прамовай да абедзвюх палат Кангрэса ЗША 24 верасня 2015 г., паведаміў журналістам на Капіталійскім узгорку спікер Палаты прадстаўнікоў Джон Бонер.
Абедзве палаты амерыканскага парламента збяруцца спецыяльна на сумеснай сесіі, адзначыў рэспубліканскі палітык, дадаўшы, што парламентарыі выказваюць глыбокую падзяку Святому Айцу за яго жаданне прыняць іх запрашэнне.
Трэба нагадаць, што Папа накіруецца ў ЗША на Сусветную сустрэчу сем’яў у Філадэльфіі, якая пройдзе 22-25 верасня 2015 г. Чакаецца, што Пантыфік наведае таксама Нью-Ёрк і выступіць на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Генеральны сакратар ААН накіраваў запрашэнне ў Ватыкан яшчэ ў верасні 2014 г.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|