Папа прызначыў новага назіральніка пры некаторых структурах ААН |
| Друк | |
Святы Айцец
|
13.02.2015 11:16 |
12 лютага Папа Францішак прызначыў новага пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры некаторых структарах ААН — Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі (ФАО), Міжнародным фондзе сельскагаспадарчага развіцця (МФСР) і Сусветнай харчовай праграме (СХП). Новым ватыканскім прадстаўніком пры гэтых структурах стаў 54-гадовы іспанскі святар кс. Чыка Арэлана.
Святар знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 2002 г. Да гэтага працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Калумбіі, дыпламатычным прадстаўніцтве пры ААН у Жэневе і аддзеле па агульных справах Дзяржсакратарыяту.
Папа Францішак надае вялікую ўвагу праблемам харчовай бяспекі і сельскагаспадарчага развіцця. Пантыфік асабіста наведваў ФАО 20 лістапада 2014 г., выступіўшы з прамовай перад удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі на тэму барацьбы з голадам.
|