Пантыфік заклікаў ААН да больш смелай пазіцыі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
04.03.2015 11:48 |
«Арганізацыя Аб’яднаных Нацый павінна быць больш смелай у прадухіленні канфліктаў», — сказаў Папа Францішак 2 сакавіка падчас сустрэчы ў Ватыкане з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай.
Размова ішла таксама пра праблему насілля на Блізкім Усходзе, важнасць адукацыі ў абліччы росту нецярпімасці, гвалту і экстрэмізму, асабліва сярод маладых людзей, а таксама пра выклікі, звязаныя са зменай клімату.
Ірына Бокава запрасіла Пантыфіка наведаць штаб-кватэру арганізацыі ў Парыжы. У лістападзе ЮНЕСКА будзе адзначаць сваё 70-годдзе. Раней, 3 чэрвеня, Дзяржсакратар кардынал Пьетро Паралін прыме ўдзел у канферэнцыі, арганізаванай ЮНЕСКА, на тэму выхавання каштоўнасцяў і міжкультурнага дыялогу.
|