Пантыфік: паліятыўнае лячэнне можа служыць толькі дапаўненнем да клопату пра хворых сваякоў | | Друк | |
Святы Айцец |
05.03.2015 17:02 |
Біблійная запаведзь, якая вучыць нас шанаваць бацькоў, у больш шырокім сэнсе нагадвае нам пра тое, што трэба паважаць усіх старых. Рабіць гэта трэба для таго, «каб падоўжыліся дні твае» і «каб добра было табе» (Дрг 5, 16). На думку Пантыфіка, гэта запаведзь раскрывае галоўную педагагічную сувязь бацькоў і дзяцей, якая засноўваецца на перадачы рэлігійных і іншых ведаў будучым пакаленням. Біблійныя словы актуальныя і ў сучасным грамадстве, у якім логіка выгады пераважае над салідарнасцю і бескарыслівасцю», — падкрэсліў Папа Францішак. У нашы дні «шануй» можна перакласці як «паважай» і «клапаціся» пра тых, хто памірае. Медыцына адыгрывае ў гэтым асобную ролю: яна сведчыць пра павагу да старых і ўвогуле да кожнай чалавечай істоты. Медыкі не павінны кіравацца толькі такімі крытэрыямі як: эфектыўнасць, эканамічная выгада, правілы сістэмы аховы здароўя, а дзяржава не павінна патрабаваць толькі прыбытку ад медыцыны. «Для грамадства няма нічога важней, чым клопат пра чалавека», — упэўнены папа Францішак. Старыя маюць патрэбу ў клопаце і любові сваякоў, якіх не могуць замяніць нават самыя эфектыўныя лекавыя ўстановы і кампетэнтныя медыкі. Паліятыўнае лячэнне можа служыць толькі дапаўненнем да той дапамогі, якую аказваюць сваякі. Задача паліятыўнага лячэння — палегчыць пакуты чалавека на апошніх стадыях хваробы. Гэта перш за ўсё тычыцца старых, якія па прычыне ўзросту атрымоўваюць усё менш увагі з боку лекавай медыцыны. «Адзінота — самая цяжкая старэчая «хвароба» і вялікая несправядлівасць: той, хто выгадаваў і выхаваў нас, не павінен заставацца самотны тады, калі мае патрэбу ў нашай дапамозе», — перакананы Папа Францішак.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|