Папа сустрэўся з каралеўскай парай Бельгіі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
10.03.2015 13:46 |
9 сакавіка ў ватыканскім Апостальскім палацы Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Караля Бельгіі Філіпа разам з жонкай, каралевай Мацільдай. Манаршая пара сустрэлася пасля таксама з Дзяржсакратаром кардыналам П’етро Паралінам.
Падчас сардэчных размоў былі пацверджаны добрыя двухбаковыя адносіны паміж Бельгіяй і Святым Пасадам. Увага была ўдзелена пытанням, якія ўяўляюць узаемны інтарэс: грамадскай еднасці, адукацыі моладзі, феномену міграцыі і значэнню міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялогу.
Размова ішла таксама пра некаторыя праблемы міжнароднага характару, з асаблівым акцэнтам на перспектывы еўрапейскага кантынента.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|