Папа абвясціў Юбілейны Год міласэрнасці | Друк |
Святы Айцец
14.03.2015 15:59

Святы Год міласэрнасці абвясціў Папа Францішак падчас цэлебрацыі пакутнага набажэнства, якое прайшло 13 сакавіка ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.

Гэты год пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г., і скончыцца 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.

“Дарагія браты і сёстры, я часта думаў пра тое, як Касцёл можа зрабіць яшчэ больш відавочнай сваю місію быцця сведкам міласэрнасці. Гэта шлях, які пачынаецца ад духоўнага навяртання. Таму я вырашыў абвясціць Надзвычайны Юбілей, які будзець мець у сваім цэнтры міласэрнасць Бога”, - сказаў Папа і заклікаў перажыць гэты Год міласэрнасці, натхняючыся евангельскімі словамі: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by