Пантыфік спачувае ў сувязі з авіякатастрофай на поўдні Францыі | | Друк | |
Святы Айцец |
25.03.2015 14:18 |
«Даведаўшыся аб трагічнай авіякатастрофе, якая здарылася ў рэгіёне Дзінь і прывяла да шматлікіх ахвяраў, многія з якіх — дзеці, Яго Святасць Папа Францішак далучаецца да смутку іх родных, выказваючы сваю блізкасць у цярпенні», — гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Папы кардынала П'етро Параліна. Пантыфік запэўніў у малітве за загінулых, давяраючы іх Божай міласэрнасці, і выказаў сваю глыбокую блізкасць усім, каго закранула гэтая трагедыя, у тым ліку ратаўнікам, вымушаным працаваць у складаных умовах. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|