Папа сустрэўся з заснавальнікам дабрачыннай арганізацыі «Дом малых» у Бразіліі | Друк |
Святы Айцец
09.04.2015 12:01

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 8 красавіка Папа Францішак меў кароткую размову з італьянскім святаром кс. Рэната К’ера — заснавальнікам каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Сasa do Menor» (Дом малых) у Бразіліі, якая налічвае каля 80 структур для дзяцей: прытулкаў, дзіцячых садкоў, спартзалаў, дамоў адпачынку, цэнтраў лячэння ад нарказалежнасці.

Вітаючы вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, Пантыфік спыніўся каля італьянскага святара на некалькі слоў і атрымаў у падарунак кнігі аб дзейнасці гэтай структуры.

Разам з місіянерам быў 9-гадовы бразільскі хлопчык, з якім Святы Айцец таксама паразмаўляў і пажартаваў. «Адкажы мне на адно пытанне: хто лепшы — Марадона ці Пеле?» — спытаў Папа. «Лепшы Нэймар!» — не разгубіўся хлопец. Папа Францішак папрасіў святара перадаць дзецям, аб якіх той клапоціцца, што ён патрабуе іх малітвы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

 
© 2003-2025 Catholic.by