Святы Айцец моліцца за ахвяр новай трагедыі на моры | | Друк | |
Святы Айцец |
20.04.2015 12:13 |
«Я выказваю свой глыбокі боль перад абліччам гэтай трагедыі і запэўніваю ахвяр і іх сем’і ў маёй малітоўнай памяці. Звяртаюся з сардэчным зваротам да міжнароднай супольнасці, заклікаючы яе дзейнічаць рашуча і хутка, каб прадухіліць падобныя трагедыі ў будучыні», — сказаў Папа Францішак 19 красавіка падчас сваёй сустрэчы з вернікамі на нядзельнай марыйнай малітве «Regina Coeli». Лодка з мігрантамі перавярнулася і затанула ў лівійскіх водах Міжземнага мора. На ёй магло быць каля 700 чалавек, выратаваць удалося каля 30. Трагедыя адбылася ў 200 км на поўдзень ад Лампедузы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |