Пантыфік паразмаўляе з дзецьмі аб міры, любові, гасціннасці і адкрытасці | Друк |
Святы Айцец
05.05.2015 17:31

11 мая Папа Францішак прыме на аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI каля 7 тыс. маленькіх удзельнікаў італьянскай адукацыйнай ініцыятывы «Фабрыка спакою». Яе мэта заключаецца ў тым, каб, пачынаючы ад самых пачатковых класаў школы, вучыць дзяцей культуры міру.

Прэзентацыя ініцыятывы прайшла 5 мая ў сядзібе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) у Рыме ў прысутнасці шматлікіх італьянскіх палітыкаў, прадстаўнікоў СМІ, касцёльных структур і грамадскай супольнасці. З ватыканскага боку прысутнічаў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

Святар адзначыў важнасць праекту і выказаў надзею, што ён зможа прыносіць плёны адначасова з ростам дзяцей. Айцец Ламбардзі нагадаў словы Папы Францішка аб важнасці «адукацыйнага саюзу» паміж сям’ёй, школай і грамадствам, мэта якога павінна заключацца ў выхаванні кожнага дзіцяці, а таксама аб патрэбе ў «культуры сустрэчы», здольнай дапамагчы пераадолець рознага кшталту падзелы на карысць супольнага дабра грамадства. Папа можа даць моцнае натхненне гэтаму праекту, выказаў перакананасць а. Ламбардзі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by