Папа Францішак сустрэнецца з дзецьмі зняволеных | Друк |
Святы Айцец
16.05.2015 15:02

30 мая Папа Францішак сустрэнецца з дзецьмі людзей, якія адбываюць пакаранне ў турмах. Сустрэча арганізавана Папскай радай па культуры ў рамках праекту “Падворак язычнікаў”, мэта якога заключаецца ў наладжванні глыбокага дыялогу і разумення паміж веруючымі і няверуючымі.

Маленькія ўдзельнікі сустрэчы прыбудуць у Ватыкан з Рыма, Чывітавек’і, Лаціны, Бары і Трані спецыяльным “Дзіцячым цягніком”, прадастаўленым Італьянскай чыгункай.

Падобныя сустрэчы Пантыфіка з дзецьмі, якія апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях, праходзяць на працягу трох апошніх гадоў. Сёлетняя ініцыятыва будзе прысвечана тэме “палёту”, таму што хоча даць дзецям, якія падзяляюць досвед турэмнай штодзённасці са сваімі маці або расстанне з імі, адзін дзень, каб “выляцець” і “ўцячы” ў марах ад той рэальнасці, з якой вымушаны лічыцца.

Дзеці сустрэнуць Папу Францішка з вялікай колькасцю надзіманых шароў, сімвалаў магчымага пераходу з турмы, дзе прабываюць іх маці, на свабоду, дзе знаходзяцца яны самі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by