Папа абмеркаваў правядзенне Года Міласэрнасці з ватыканскімі іерархамі | | Друк | |
Святы Айцец |
18.05.2015 16:35 |
У межах Года Міласэрнасці Ватыкан наведаюць мільёны пілігрымаў. Некалькі дзён таму адбылося пасяджэнне адпаведна створанай ватыканска-італьянскай каардынацыйнай групы, у якую ўваходзяць высокія касцёльныя іерархі, прадстаўнікі ўраду, муніцыпальных і рэгіянальных органаў улады. Юбілейны Год пачнецца ў Касцёле 8 снежня 2015 г., у свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, і будзе працягвацца да ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, 20 лістапада 2016 г. Яго афіцыйнае абвяшчэнне адбылося 11 красавіка 2015 г. выданнем папскай булы “Misericordiae Vultus”. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |